Расійскія часопісы ХІХ – пачатку ХХ стст. у фондах НПГКМЗ

Калекцыя расійскіх часопісаў ХІХ – пачатку ХХ стст. у фондах НПГКМЗ налічвае 246 адзінак захоўвання (з іх у асноўным фондзе – 229, у навукова-дапаможным – 17).

У калекцыю уваходзяць часопісы, выдадзеныя на тэрыторыі Расійскай імперыі (пераважна ў Маскве і Санкт-Пецярбургу) да 1917 г. уключна. Храналагічныя рамкі калекцыі: 1846–1917 гг. Самым раннім выданнем, што ўваходзіць у калекцыю, з’яўляецца часопіс «Иллюстрація» (№ 10, ад 16 сакавіка 1846 г.). Пераважная большасць выданняў калекцыі датуецца канцом ХІХ – пачаткам ХХ ст. У аснову сістэматызацыі выданняў пры састаўленні каталога быў пакладзены алфавітны і храналагічны прынцыпы пабудовы яго структуры. Часопісы размешчаны ў алфавітным парадку, а выданні аднаго наймення – у храналагічнай паслядоўнасці. Нумарацыя апісанняў – скразная. У каталогу назва, выхадныя дадзеныя і змест падаюцца на мове арыгінала з захаваннем тагачаснай арфаграфіі. Астатняе апісанне музейных прадметаў прыводзіцца на беларускай мове.

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, 2018


 

Расійскія часопісы ХІХ – пачатку ХХ стст. у фондах НПГКМЗЧитать в Google Расійскія часопісы ХІХ – пачатку ХХ стст. у фондах НПГКМЗЧитать в Яндекс