Прэзентацыя кнігі “Па слядах багоў: нарысы беларускай міфалогіі” Змітра Скварчэўскага

15 снежня 2019 года а 14-й гадзіне Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я запрашае вас на прэзентацыю кнігі “Па слядах багоў: нарысы беларускай міфалогіі” Змітра Скварчэўскага, кандыдата гістарычных навук, даследчыка міфалогіі і традыцыйнай беларускай культуры, дацэнта кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ.
Гэта першая кніга даследчыка, якая прысвечана міфалогіі і рэлігійнай традыцыі продкаў беларусаў. На старонках кнігі аўтар выкладае новы падыход да рэканструкцыі супольнасці багоў, якія шанаваліся продкамі беларусаў. У кнізе разглядаюцца дыскусійныя пытанні існавання пантэона, імёнаў, атрыбутаў і характарыстык багоў. На падставе фальклорных, гістарычных і шэрагу іншых крыніц вылучаюцца вобразы тутэйшых багоў, якія адпавядаюць старажытным індаеўрапейскім і з’яўляюцца іх працягам у беларускай фальклорна-міфалагічнай традыцыі.

866