Выстаўка «Тут словам цесна, а думкам прасторна»

17.11.2017 15:00
20.12.2017 17:00

17 лістапада ў Прыродна-экалагічным музеі адбылося адкрыццё выставы алейнага жывапісу «Тут словам цесна, а думкам прасторна» полацкага мастака Віктара Жукава.

Віктар Віктаравіч Жукаў не проста таленавіты мастак, але і аматар прыроды роднага краю. Ён доўгі час працаваў у лясніцтве, тым самым звязаўшы сваё жыццё не толькі з мастацтвам, але і з прыродай. Што дазваляе мастаку не толькі бачыць прыгажосць прыроды Беларусі, але добра адчуваць і разумець яе і таленавіта дэманстраваць гэта ў сваіх пейзажах.

Выстаўка працуе з 17 лістапада па 20 снежня, кожны дзень з 10 да 17 гадзін, выхадны – панядзелак.





®
Система Orphus