Выстаўка «Геральдычная кафля канца ХVІ - ХVІІІ стст.»

14.06.2016
31.12.2017

У зале Музея гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка 14 чэрвеня 2016 г. пачала работу выстаўка «Геральдычная кафля канца ХVІ - ХVІІІ стст.». На ёй экспануюцца прадметы з фондаў НПГКМЗ, выяўленыя ў культурным пласце Полацка ў выніку археалагічных раскопак і падчас наглядаў навуковых супрацоўнікаў за будаўнічымі работамі на гістарычнай тэрыторыі.

Увазе наведвальнікаў прадстаўлена кафля з рэлігійнымі матывамі, з выявамі дзяржаўных гербаў, з гербамі сярэдняй і заможнай шляхты, з манаграмамі.

Знаходкі геральдычнай кафлі маюць вялікую каштоўнасць. Яны далі магчымасць навукоўцам выявіць месца знаходжання сядзіб асобных прадстаўнікоў шляхецкіх родаў Дарагастайскіх, Друцкіх-Сакалінскіх, Кішак, Шчытоў, Сяляваў, Зяновічаў і Шантыроў на тэрыторыі былога Вялікага пасада ў Полацку канца XVI - XVII стст.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць выстаўку і пабачыць цікавейшыя артэфакты полацкай зямлі.





®
Система Orphus