Краязнаўчы музей Полацка прыняў удзел у Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў — 2023»

Міжнародная акцыя «Ноч музеяў — 2023» у чарговы раз стала яркай падзеяй у жыцці Полацка. Супрацоўнікі Краязнаўчага музея падрыхтавалі для палачан і гасцей новую цікавую выставу «ПроСОВТОРГ, или развитие торговли в Полоцке в 1919–1991 гг.», якая стала пляцоўкай для шэрагу мерапрыемстваў.

Шмат цікавых фактаў з гісторыі савецкага гандлю, выяўленых супрацоўнікамі музея ў архівах і на старонках перыядычнага друку, дазволілі падрыхтаваць для наведвальнікаў цікавы квэст. З задавальненнем дарослыя і дзеці шукалі тавары, даследавалі банкноты і дакументы мінулых гадоў, чыталі рэкламныя аб'явы аб працы трэстаў і сіндыкатаў у Полацку амаль 100 год таму. Прыемным сюрпрызам для музея стала спонсарская падрытмка кіраўніцтва ТАА «ВСЕТОРГ» у асобе Саід Лесфера і ТАА «ЕАКМАРКЕТ» у асобе дырэктара Эль Аарабі Карым, якая дазволіла набыць прызы для пераможцаў інтэлектуальнай гульні.

Поўны зал сабрала лекцыя «Теневые стороны советской торговли» кандыдата гістарычных навук, дацэнта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасініі Полацкай А. В. Сумко. Па сканчэнні сустрэчы, прысутныя задавалі лектару шматлікія пытанні і дзяліліся ўспамінамі аб сістэме гандлю ў горадзе.

Апошнія наведвальнікі музея, якія сыходзілі перад закрыццём музея, дзяквалі супрацоўнікаў за магчымасць у чарговы раз адчуць таямнічнасць музейнай ночы, а таксама за цярпенне і працу.

382