Прайшоў майстар-клас да свята Вялікадня

У мінулыя выхадныя ў Музеі ткацтва пачалі рыхтавацца да Светлага свята Вялікадня. Госці сваімі рукамі сшылі арыгінальныя кошыкі-курачкі для велікодных яек у стылі пэчворк. Такому падарунку абавязкова ўзрадуюцца дзеці, ды і дарослым таксама будзе прыемна атрымаць цікавы сувенір. Усім вядома, што лепшы падарунак – гэта падарунак, зроблены сваімі рукамі.

784