Адкрыты мікрафон: «На мяжы сіл: вяслярны спорт»

У перыяд школьных канікул выстава «Народжаныя перамагаць» у Краязнаўчым музеі Полацка зноў стала месцам сустрэчы палачан розных пакаленняў, якія звязалі сваё жыццё з фізічнай культурай і спортам. На працягу трох дзён у музеі праходзілі сустрэчы выхаванцаў Віцебскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па вяслярных відах спорту з кіраўніцтвам і трэнерамі спартыўнай школы. Хлопцы і дзяўчаты, якія займаюцца акадэмічным веславаннем ужо не адзін год, прыйшлі ў старэйшы музей горада, каб даведацца аб гісторыі сваёй навучальнай установы, яго лепшых выхаванцах, якія сталі гонарам не толькі горада, але і ўсёй рэспублікі, а таксама прыняць непасрэдны ўдзел у размове аб спорце. Дырэктар цэнтра Л.І. Залатарова, майстар спорту СССР, пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства са знакавымі падзеямі за ўсю 40-гадовую гісторыю існавання школы. Яна назвала імёны палачан, якія падымаліся на п'едэсталы еўрапейскіх і сусветных першынстваў, станавіліся героямі алімпійскага руху. Асаблівую цікавасць у юных спартсменаў выклікалі фотаматэрыялы мінулых гадоў, на якіх былі прадстаўлены дзеючыя трэнеры школы А.Ю. Разянкоў, В.У. Кляпец, Т.А. Дубоўская і інш. Яны таксама ўключыліся ў гутарку і расказвалі, чаму да гэтага часу не растаюцца з акадэмічным веславаннем, у чым унікальнасць гэтага віду спорту, якія перавагі ёсць сёння ў выхаванцаў цэнтра, у адрозненні ад іх папярэднікаў. Некаторыя з юнакоў падтрымалі размову, падзяліўшыся сваімі дасягненнямі і на першынствах вобласці, і на рэспубліканскіх стартах. У заключэнні мерапрыемства кіраўніцтва спартыўнай школы выказала асаблівую падзяку арганізатарам за магчымасць правядзення падобных сустрэч у музейнай прасторы ў мэтах папулярызацыі спартыўнага ладу жыцця, што вельмі актуальна ў сучасным свеце.

760