Дзень музеяў-2020 ў Полацку

Штогод 18 мая ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень музеяў. У гэтым годзе Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік падрыхтаваў мерапрыемства ў віртуальнай прасторы, дзе атмасферу свята стваралі падрыхтаваныя спецыяльна для вас майстар-класы, прэзентацыі, інтэрв'ю і г.д. Да “Дня музеяў-2020 у Полацку”, трансляцыя якога пачалася 16 мая а 12-й гадзіне ў сацыяльных сетках Вконтакте, Facebook, Youtube і Одноклассники, а таксама на афіцыйным сайце музея-запаведніка, далучыліся болей за 1200 удзельнікаў.

Усе матэрыялы выкладзены ў адкрыты доступ. Мы запрашаем вас далучыцца да святкавання ў сацыяльных сетках, а таксама на афіцыйным сайце НПГКМЗ!

Дзень музеяў-2020 у Полацку

Youtube

Вконтакте

Facebook

Одноклассники

859