«Ноч музеяў-2023» у Музеі беларускага кнігадрукавання

20 мая Музей беларускага кнігадрукавання прымаў наведвальнікаў у рамках Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў». Па асноўнай і часовай экспазіцыях з 18:00 да 23:00 прайшло каля 700 чалавек.

Госці музея таксама завіталі ў Клуб кінападарожнікаў «Ад полацкіх лабірынтаў у Краіну райскай птушкі», дзе пазнаёміліся з аднайменнай выставай, прысвечанай Янку Маўру — найбольш знакамітаму айчыннаму аўтару, які пісаў пра вандроўкі. Героі яго кнігі «Палескія рабінзоны» паўсталі перад гледачамі не толькі на старонках кніг, але і на экране. Удзельнікі мерапрыемства таксама прынялі ўдзел у віктарыне і праверылі наколькі добра памятаюць лепшыя прыгодніцкія фільмы і кнігі.

369