Выстава тэкстылю «Фарбы беларускага ткацтва» Святланы Еўдакіменка і Вікторыі Ярковіч (г. Мінск)


20 мая ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я адкрыецца выстава тэкстылю «Фарбы беларускага ткацтва» Святланы Еўдакіменка і Вікторыі Ярковіч (г. Мінск). Тэхніка пляцення на дошчачках вельмі разнастайная. Пры гэтым для працы патрэбныя зусім няхітрыя прылады: ніткі, дошчачкі і чаўнок. У вас у руках апынецца клубок, пацягнуўшы за нітачку якога, як у казцы, апынецеся ў святліцы сваёй пра-прабабулі.

1699