Выстава тэкстылю «Фарбы беларускага ткацтва» Святланы Еўдакіменка і Вікторыі Ярковіч (г. Мінск)

20 мая ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я адкрыецца Выстава тэкстылю «Фарбы беларускага ткацтва» Святланы Еўдакіменка і Вікторыі Ярковіч (г. Мінск).

Творчы тандэм калег стварае вырабы ў розных тэхніках. Асноўны ж напрамак іх мастацкай дзейнасці звязаны з габеленамі. Пры гэтым мастачкі вынайшлі сваю аўтарскую манеру традыцыйнага ткацтва.

Дбайна вытканыя палотны здзіўляюць сваім зместам і дэталізацыяй. Выкананне такіх палотнаў патрабуе вялікай канцэнтрацыі і ўседлівасці. Усе працы па-свойму цікавыя і цешаць вока жывымі, яркімі, насычанымі колерамі; асаблівае захапленне выклікае прадуманасць палітры колераў, што перадаюць сімвалізм твораў.

373