Доктар па імені Аннушка: працягваем знаёмства з Ганаровымі грамадзянамі горада Полацка

У Краязнаўчым музее Полацка ў красавіку 2023 г., у межах праграмы «Мой старажытны горад», прайшла серыя заняткаў для вучняў 4-х класаў школ горада па тэме «Доктор по имени Аннушка». Самымі актыўнымі наведвальнікамі музея былі рабяты ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Полацка», а таксама ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Полацка», ДУА «Сярэдняя школа № 18 імя Еўфрасініі Полацакай». Заняткі праходзілі на пляцоўцы выставы «Ганаровыя грамадзяне горада Полацка». Навучэнцы знаёміліся з біяграфіяй і працоўнай дзейнасць ветэрана Вялікай айчыннай вайны Г.М. Лебедзевай, якая на працягу 20 год займала пасаду галоўнага ўрача Полацкай гарадской бальніцы імя У.І. Леніна. Рабяты з задавальненнем працавалі з тэматычнымі карткамі, разглядалі дакументы і фатаздымкі. Вялікае ўраджанне на іх зрабілі пісьмы выратаваных хірургам Лебедзевай у гады вайны салдат і яе асабістыя рэчы, перададзеныя супрацоўнікам музея дачкой Ганны Міхайлаўны — Н. В. Маркевіч. У 1987 г. Г.І. Лебедзевай было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Полацка». У канцы занятку, школьнікі азнаёміліся з іншымі матэрыяламі, прысвечанымі людзям, зрабіўшым вялікі ўнёсак у развіццё нашага горада.

347