Удзел палачан у міжнароднай турыстычнай выставе

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік прыняў удзел у Міжнароднай выставе-ярмарцы турыстычных паслуг «Отдых-2023», якая праходзіла 13-15 красавіка ў Мінску. Арганізатарамі мерапрыемства выступалі Міністэрства спорта і турызма Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны выставачны цэнтр «Белэкспо» і Нацыянальнае агенства па турызму. У выставе прынялі ўдзел каля 300 розных арганізацый і прадпрыемстваў з Беларусі, Расіі, Узбекістана, Венесуэлы, Кубы, Балгарыі і Пакістана.

Перад пачаткам працы выставы, яе арганізатары адзначылі, што вялікая ўвага ў гэтым годзе надаецца фізічным асобам, якія гатовыя вандраваць па Беларусі і іншым краінам.

У мінскім Палацы спорта былі прадстаўлены ўсе віды турызма - прамысловы, гастранамічны і інш. Свой турыстычны патэнцыял вельмі прэзэнтатыўна прадэманстравалі асобныя рэгіёны Расійскай Федэрацыі - Кузбасс, Карэлія, Дагестан, Крым. Асаблівая ўвага на ярмарцы надавалася Ніжагародскай вобласці, якая выступіла генеральным партнёрам выставы.

НПГКМЗ быў прадстаўлены на стэндзе «Рэгіёны Паазер'я», дзе прапаноўвалася сувенірная прадукцыя і актыўна рэкламаваліся яго філіялы. У праграму мерапрыемства на пляцоўцы «Познай Беларусь»  была ўключана прэзентацыя новага турыстычна-экскурсійнага маршрута «Романовы в истории Полоцка», падрыхтаванага загадчыкам Краязнаўчага музея Полацка І.П. Водневай. Прайшоўшыся па яму, патэнцыйны турыст можа даведацца: хто з прадстаўнікоў дынастыі Раманавых і з якой мэтай наведваў старажытны горад Беларусі з сярэдзіны XVII да пачатку XX стст., колькі дзён прадстаўнікі імператарскай дынастыі гасцілі ў Полацку, чым іх прыцягваў горад, і чаму менавіта сюды яны аддавалі вучыцца сваіх дзяцей.

344