Лічбавая копія выдання «Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі»: матэрыялы VIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі

Была размешчана лічбавая копія выдання Навукова-даследчай і асветніцкай установы культуры «Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік» :

Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі: матэрыалы VIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Полацк, 1—2 лістапада 2022 г.)/ уклад. Т. У. Явіч.— Полацк: Полацкае кніжнае выдавецтва, 2022. — 360.

ISBN 978-985-7201-26-6.

У зборніку змешчаны навуковыя артыкулы па выніках работы VIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі», якая праходзіла 1—2 лістапада 2022 г. на базе Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. У дакладах удзельнікаў канферэнцыі знайшлі адлюстраванне разнастайныя праблемы гісторыі, археалогіі,культуры Полацка і Полаччыны ад старажытнасці да нашых дзён.

Выданне разлічана на гісторыкаў, музейных спецыялістаў, студэнтаў гістарычных і культуралагічных спецыяльнасцяў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.

У раздзеле «Нашы выданні» на афіцыйным сайце музея-запаведніка можна азнаёміцца са зместам як нядаўна выдадзеных, так і папярэдніх зборнікаў матэрыялаў канферэнцый.

303