У Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я прайшоў канцэрт-лекцыя

У суботу ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я прайшоў канцэрт-лекцыя, на якім госці пазнаёміліся з гісторыяй такіх музычных інструментаў, як колавая ліра, цымбалы і дуда, і пачулі іх гучанне ўжывую, а завяршылася мерапрыемства невялікім майстар-класам па традыцыйных танцах.

384