Памяці вартыя...

23 сакавіка 2023 г. загадчык Краязнаўчага музея Полацка Ірына Воднева прыняла ўдзел у рабоце школьнай навукова-даследчай канферэнцыі «Памяці вартыя…», якая праходзіла ў рамках рэалізацыі сумеснага праекта «Кропка росту» ДУА «Сярэдняя школа 14 г. Полацка», кафедры гісторыі і турызму УА «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт» і Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Свае работы на суд журы прадстаўлялі навучэнцы розных узроставых катэгорый. Для даследаванняў юнакі і дзяўчаты разам са сваімі педагогамі выбралі тэмы, звязаныя з гісторыяй роднага краю, Вялікай Айчыннай вайной і інфармацыйнымі тэхналогіямі. Лепшыя работы навучэнцаў былі адзначаны дыпломамі і памятнымі прызамі.

383