Імкнучыся да рэкордаў…

Краязнаўчы музей Полацка працягвае працу па праекце «На шляху да спартыўных вяршыняў», у аснове якога ляжыць вывучэнне гісторыі розных відаў спорту, якія атрымалі сваё развіццё ў горадзе. Сярод актыўных удзельнікаў праекта – выхаванцы аддзялення лёгкай атлетыкі Полацкай СДЮШАР 2. Пад кіраўніцтвам трэнераў школы юныя спартсмены наведваюць тэматычныя экскурсіі, музейна-педагагічныя заняткі, выконваюць заданні квэстаў. Дзіўнай для іх з'яўляецца наяўнасць у экспазіцыі музея інфармацыі аб іх трэнерах і таварышах па секцыі.

Пашырыць веды аб адной з вядучых спартыўных дысцыплін можна тут, а праверыць свае веды аб ёй па спасылцы.

557