Супрацоўніцтва Краязнаўчага музея ў рамках праекта «Інстытут залатога ўзросту»

18 жніўня 2022 г. адбылася чарговая сустрэча ў рамках праекта «Інстытут залатога ўзросту», удзельнікі якога займаюцца вывучэннем мінулага Полаччыны. Праект, арганізаваны супрацоўнікамі Наваполацкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, існуе ўжо не адзін год. З Краязнаўчым музеем Полацка навапалачане працуюць на працягу 2-х гадоў. Для ўдзельнікаў праекта на гэты раз была падрыхтавана лекцыя «Лідзія Іванаўна Грыгор’ева – Ганаровы грамадзянін горада Полацка». Пасля прагляду відэафільма ўсе прысутныя прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні асобных момантаў убачанага, а таксама падзяліліся сваімі ўспамінамі, звязанымі з дзейнасцю Полацкага завода шкловалакна.

504