Таісія Іосіфаўна Багушэвіч: упэўнена крочачы па жыцці

3 жніўня 2022 г. у Краязнаўчым музеі Полацка ў рамках праекта «Мне лёсам вызначаны Полацк...» прайшла сустрэча з Ганаровым грамадзянінам горада Полацка Таісіяй Іосіфаўнай Багушэвіч. За плячыма гэтай жыццярадаснай і працавітай жанчыны не адзін дзясятак гадоў працы ў сістэме адукацыі. Больш за 30 гадоў Таісія Іосіфаўна ўзначальвала полацкі Дом піянераў, які з невялікай установы пазашкольнай працы ператварыўся ў сапраўдны культурна-адукацыйны цэнтр Полаччыны. Таісія Іосіфаўна - ініцыятар стварэння шматлікіх грамадскіх арганізацый горада Полацка, лаўрэат абласных і рэспубліканскіх прэмій, пераможца многіх конкурсаў самага рознага ўзроўню. Доўгія гады яна ў ліку кіраўнікоў ГА «Беларускі саюз жанчын». Сёння, знаходзячыся на заслужаным адпачынку, Т.І. Багушэвіч актыўны ўдзельнік сустрэч з палачанамі самага рознага ўзросту. Падчас мерапрыемства ў музеі гучалі словы падзякі ад яе былых выхаванцаў і паслядоўнікаў, калег і вучняў. У дар музею Таісія Іосіфаўна перадала калекцыю сваіх асабістых дакументаў і фатаграфій.

531