Прайшоў майстар-клас па пляценню з папяровай лазы

Прайшоў майстар-клас па пляценню з папяровай лазы

У дадатак да прыгожага і разнастайнага посуду на кухні кожная хатняя гаспадыня павінна мець прыемныя дробязі, напрыклад, падстаўку пад кубкі. На творчым майстар-класе пад кіраўніцтвам майстра Іны Шпілеўскай госці сваімі рукамі выканалі падстаўку пад кубак з папяровай лазы!

Сам працэс даставіў шмат задавальнення, таму што творчасць заўсёды дае чалавеку толькі станоўчыя эмоцыі. Усе прыклалі невялікія намаганні і далі волю фантазіі, у выніку з’явіўся стыльны аксэсуар для дома. Акрамя таго, падстаўка – гэта не толькі прыгожы дэкор інтэр'еру, але і карысная рэч.

531