«Дзе абняліся Дзвіна з Палатою...». Выстава Веры Ашуевай

Да Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў» супрацоўнікамі Мастацкай галерэі была падрыхтаваная выстава «Полацк у творах сучасных мастакоў», прысвечаная 1160-годдзю Полацка. На дадзенай выставе былі прадстаўлены работы мастакоў, якія наведалі наш горад і пакінулі ўражанне ад яго ў сваіх работах.

Хацелася б і надалей працягваць знаёмства нашых гасцей са старажытным горадам, накіроўваць іх увагу да самаўдасканалення, да абуджэння эмоцый, да сузірання мінулага і параўнання яго з сучаснасцю.

У сувязі з гэтым прадстаўляем выставу вядучага навуковага супрацоўніка Музея беларускага кнігадрукавання Веры Яўгенаўны Ашуевай.

Любоў да фатаграфіі і жаданне дарыць станоўчыя эмоцыі людзям паказвае ўсю тонкасць і лірызм душы фатографа. Яе работы напоўнены пачуццямі, эмоцыямі, якія зразумелыя любому гледачу.

На выставе прадстаўлена серыя работ, прысвечаная сімвалу горада  – Сафійскаму сабору, – а таксама відэарад фотаздымкаў дадзенага аўтара, у якіх занатаваная прыгажосць горада Полацка ў розныя поры года.

Выстава «Дзе абняліся Дзвіна з Палатою...» пачне сваю работу з 12 ліпеня. Запрашаем усіх жадаючых.

615