Новыя загадкі музейнага кашалька

Грошы за некалькі тысяч гадоў свайго існавання сталі неад'емнай часткай жыцця грамадства. Сёння ў нашай краіне актыўна выкарыстоўваюцца як наяўныя (манеты, банкноты), так і безнаяўныя (крэдытныя) грошы, у тым ліку і «электронныя». Грашовыя ж адзінкі ранейшых часоў адышлі ў гісторыю і сталі музейнымі экспанатамі. У пастаяннай экспазіцыі Краязнаўчага музея Полацка прадстаўлена каля 150 манет і 60 банкнот рознага наміналу. З найбольш цікавымі з іх можна пазнаёміцца з дапамогай квэста «Загадкі музейнага кашалька».

Краязнаўчы музей Полацка чакае ў госці аматараў нумізматыкі!

572