Выстаўка народнага касцюма «Культура, якая знікае»

У Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я адкрываецца выстаўка народнага касцюма «Культура, якая знікае». На выстаўцы можна ўбачыць традыцыйныя касцюмы з розных рэгіёнаў Беларусі са зрэбнай тканіны і асобныя прадметы адзення — галаўныя ўборы, тканыя паясы, аксесуары. Прадметы прадстаўлены з калекцыі РГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства».

 Выстаўка — як зыходная кропка для знаёмства з культурным кодам беларусаў і для яго вывучэння.

924