Выстава «17 верасня. Дзень народнага адзінства»


17 верасня ў Музеі беларускага кнігадрукавання ўвазе наведвальнікаў будзе прадстаўлена выстава аднаго прадмета «17 верасня. Дзень народнага адзінства».

Чарговая кніга вядомага гісторыка і калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава прысвечана Дню народнага адзінства – дзяржаўнаму святу ў нашай краіне, уведзенаму ў гонар уз’яднання Заходняй Беларусі і БССР. Унікальная калекцыя арыгінальных фотаздымкаў і паштовак канца XIX–XX ст., многія з якіх публікуюцца ўпершыню, дазваляе наглядна расказаць пра гісторыю шматнацыянальнай Беларусі.

Выстава будзе працаваць на працягу аднаго дня.

634