«Божа, Захіні маю Радзіму Мудрасцю, Спакоем, I цяплом»

28 жніўня мы адзначаем 85-годдзе знакамітага беларускага паэта і нашага земляка Генадзя Бураўкіна (1936—2014).

Падчас прыездаў у Полацк Генадзь Мікалаевіч неаднойчы наведваў канцэрты ў Сафійскім саборы. Апошні раз ён слухаў такі канцэрт 15 чэрвеня 2013 года, калі прыязджаў у Полацк з нагоды святкавання 100-годдзя сваёй маці, Феадоссі Ягораўны.

Мілагучнасць яго вершаў часта прыцягвала ўвагу беларускіх кампазітараў. Прапануем узгадаць цудоўнага беларускага паэта і паслухаць песні Эдуарда Ханка і Васіля Раінчыка на вершы Генадзя Бураўкіна ў выкананні Святланы Ханок і ансамбля «Верасы».

Пранізлівая «Малітва»

Знаёмая ўсім  «Калыханка»

Выстава «І ў любві да цябе я не раз буду клясціся…» (да 85-годдзя з дня нараджэння Генадзя Бураўкіна)

96