Прайшоў майстар-клас «Габелен з водарам траў»

Дзівосны від рукадзелля — стварэнне габелена з травы. На майстар-класе супрацоўніца музея расказала, як ствараецца выраб: як абраць травы, як важна ведаць іх асаблівасці, у якую пару года лепш збіраць тою ці іншую расліну, паказала прыёмы перапляцення.

Кожны ўдзельнік тварыў свой непаўторны габелен са звычайных траў, насення, каробачак, кветак. Шчыльна сатканыя адна з адной расліны стварылі фактуру чароўнага палатна, што стане прыемным напамінам аб цёплых днях. Гэта выдатная ідэя для аздаблення інтэр'ера і стварэння здаровай атмасферы дома!

874