Традыцыйна ў канцы археалагічнага сезона адзначаецца Дзень археолага.
У гэтым годзе праводзяцца археалагічныя даследаванні на Верхнім замку, які і ў пачатку XX стагоддзя быў аб'ектам увагі археолагаў.
Полацкая газета «Капейка» у жніўні-верасні 1913 года паведамляла пра знаходкі, якія былі зроблены падчас пабудовы новага будынка кадэцкага корпуса, пра што рабіўся даклад Імператарскаму Археалагічнаму таварыству. У той жа час у газеце размяшчаліся навіны адносна ходу рамонтна-рэстаўрацыйных работ у Сафійскім саборы і пра візіт у Полацк вядомага даследчыка П. П. Пакрышкіна, які курыраваў гэтыя работы.
Ўспамінаем тых археолагаў, якія ўнеслі свой уклад у археалагічнае вывучэнне Полацка і віншуем дзеючых.
Са святам!