Запрашаем на майстар-клас «Габелен з водарам траў»

З глыбокай старажытнасці да нас дайшла традыцыя плесці і ткаць цыноўкі з травы. Сёння гэтая традыцыя працягваецца майстрамі, што выкарыстоўваюць прыродны матэрыял. З травы, лісця, галінак яны ствараюць дываны, дарожкі, габелены, якія радуюць прыроднай прыгажосцю. Збіраць травы і плесці з іх — адно задавальненне. На працягу ўсёй працы атрымліваеш асалоду ад водару траў і кветак.

Зялёны габелен можна ткаць з духмяных і лекавых траў. Гаючыя зёлкі, што ўваходзяць у яго склад, і душа, укладзеная ў выраб, напоўняць дом водарам лета і створаць утульнасць.

Чакаем вас на майстар-класе 14 жніўня ў 14.00.

824