Першы выпуск падкаста ўжо тут!

Няма часу чытаць артыкулы? Цяпер вы можаце пазнаваць новае аб традыцыйнай песеннай культуры ў аўдыёфармаце, займаючыся сваімі справамі.

«Аб фальклоры проста. Песенная культура Полаччыны» — падкаст пра беларускую традыцыйную песенную культуру, яе адметнасць і прыгажосць. У ім мы раскажам, што такое фальклор, якую ролю ён адыгрываў у жыцці людзей некалькі пакаленняў таму. Падкажам, як зразумець і палюбіць традыцыйную песню. Таксама вы даведаецеся, што адбываецца з беларускай песеннай культурай сёння і што фальклор і сучаснасць могуць існаваць разам, дапаўняючы адно аднаго.

Гэта першы выпуск. У ім мы расказваем пра фальклорны калектыў багатырскага сельскага дома культуры ДУК Полацкі раённы цэнтр культуры «Галасы спадчыны», дзелімся вопытам сустрэчы з традыцыйнай песняй і адказваем на пытанне — чаму важны фальклор і чаму яго трэба захаваць.

Каб не прапусціць новыя выпускі, падпісвайцеся на нашы сацыяльныя сеткі.

Трансляцыя будзе даступная на афіцыйных старонках «Facebook», «Вконтакте», а таксама на афіцыйным сайце НПГКМЗ.

840