Рэстаўрацыя і рэканструкцыя гісторыка-культурных каштоўнасцей (будынкаў) за кошт дзяржаўных сродкаў

Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей ва ўласнасці Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, на якіх былі праведзены рэстаўрацыйныя работы ці рэканструкцыя за кошт дзяржаўных сродкаў Рэспублікі Беларусь


Будынак Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я

У 1994—1998 гг. праведзена рэстаўрацыя будынка з прыстасаваннем пад размяшчэнне экспазіцыі Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я (помнік архітэктуры канца XIX — пачатку XX стагоддзяў).


Будынак Дзіцячага музея

У 1990-х — 2004 гг. праведзена рэстаўрацыя будынка з прыстасаваннем пад размяшчэнне экспазіцыі Дзіцячага музея (помнік архітэктуры канца XIX — пачатку XX стагоддзяў).


Будынак Стацыянарнай выстаўкі «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай»

У 2008—2012 гг. праведзена рэстаўрацыя будынка з прыстасаваннем пад размяшчэнне стацыянарнай выстаўкі «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай» (помнік архітэктуры ХVII—ХІХ стагоддзяў).


Будынак Прыродна-экалагічнага музея

У 1990-х — 2005 гг. праведзена рэканструкцыя будынка з прыстасаваннем пад размяшчэнне экспазіцыі Прыродна-экалагічнага музея (помнік архітэктуры канца 1950-х — пачатку 1960-х гг.).


Будынак Мастацкай галерэі

У 1992 г. праведзена рэстаўрацыя будынка з прыстасаваннем пад размяшчэнне экспазіцыі Мастацкай галерэі (помнік архітэктуры XVIII — пачатку XX стагоддзяў).