Да 135-годдзя К. В. Шыроцкага

Канстанцін Вітальевіч Шы(а)роцкі (1886—1919) — мастацтвазнаўца, гісторык мастацтва, этнограф, фалькларыст. Нарадзіўся 26 мая / 7 чэрвеня ў сям'і святара ў вёсцы Альшанка (цяпер Крыжапольскі раён Вінніцкай вобласці Украіны).

Скончыў Тульчынскае духоўнае вучылішча, вучыўся ў Падольскай духоўнай семінарыі і мастацка-прамысловай школе Вячаслава Развадоўскага (у Камянцы-Падольскім). З 1906 г. жыў у Пецярбургу, дзе скончыў Археалагічны інстытут (1911) і гісторыка-філалагічны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта (1912). Быў пакінуты ва ўніверсітэце пры кафедры гісторыі мастацтваў. З 1911 г. — сапраўдны член Расійскага Археалагічнага таварыства.

Імя К. В. Шыроцкага ўваходзіць у пералік даследчыкаў, якія ўнеслі свой уклад у вывучэнне Полацкага Сафійскага сабора ў пачатку XX стагоддзя.

Увосень 1913 г. К. В. Шыроцкі ажыццяўляў назіранне за археалагічнымі даследаваннямі ў Полацку. Меркаванні адносна асаблівасцяў старажытнага Сафійскага сабора, заснаваныя на ўласных назіраннях, а таксама даследаваннях П. П. Пакрышкіна, ён адлюстраваў у працы «Полацкі Сафійскі сабор», апублікаванай ў 1915 г. У гэтай працы К. В. Шыроцкі даў падрабязнае апісанне муроўкі старажытных сцен, першым з даследчыкаў прапанаваў план старажытнага Сафійскага сабора. Яго меркаванне аб першапачатковасці заходніх абсід Сафійскага сабора паклала пачатак шматгадовай дыскусіі пра час збудавання заходніх абсід і план першапачатковага будынка.

919