Келля Прападобнай Еўфрасінні Полацкай на паштоўцы пачатку ХХ стагоддзя

Напярэдадні Дня памяці святой Еўфрасінні Полацкай музейны збор Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка папоўніўся цікавым прадметам. Гэта паштоўка "Келья преподобной Ефросиніи въ стънъ древней церкви", выданне Полацкага жаночага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, якая была надрукавана ў Маскве ў фататыпіі "Шереръ, Набгольцъ и Кº" у першым дзесяцігоддзі ХХ ст. па фатаграфіі М.Т. Міронава.

Паштоўка дае ўнікальную магчымасць убачыць, як выглядала келля Прападобнай у пачатку ХХ стагоддзя. Старажытныя скляпенні, іконы, напрастольны крыж на аналоі…

Полацкі павятовы фатограф Мікалай Тарасавіч Міронаў у 1911 годзе быў узнагароджаны Сярэбраным медалём "Императорского русского технического общества" на выстаўцы мастацкіх і архітэктурных фатаграфій за "полно сфотографированные церкви гор. Полоцка" і атрымаў захоплены водгук на конкурсе часопіса "Фотографические новости".

У экспазіцыі Музея беларускага кнігадрукавання экспануецца альбом з фотаздымкамі, на якіх адлюстраваны ўрачыстасці, звязаныя з пераносам мошчаў святой Еўфрасінні Полацкай у 1910 годзе. Аўтарам гэтых фатаздымкаў з вялікай доляй верагоднасці з’яўляецца Мікалай Тарасавіч Міронаў.

823