Гульнявая дзіцячая пляцоўка: «Дзіцячыя гульні 100 гадоў таму»

Гульня прыйшла ў наша жыццё з глыбіні стагоддзяў. Менавіта ў гульні выяўляюцца чалавечыя якасці, як адмоўныя, так і станоўчыя, а таксама здольнасці і таленты малых, з якімі яны пазней ўваходзяць у дарослае жыццё. Гэта жывыя зносіны, падчас якіх адбываецца абмен ведамі — ад старэйшых дзяцей да малодшых. Гэта азарт, цікавасць, мэта і імкненне быць лепш за іншых. І вядома эмоцыі — захапленне, шчасце, радасць.

Вы можаце здзівіцца, але ў гульні, што знаёмыя вам з дзяцінства, гулялі дзеці яшчэ 100—150 гадоў таму назад…

Запрашаем бацькоў і дзяцей на дзіцячую пляцоўку на панадворку Музея ткацтва «Дзіцячыя гульні 100 гадоў таму». Будзе весела!

958