Гісторыя радыётэхнікі: з мінулага ў сучаснасць

У сярэдзіне красавіка 2021 г. у ДУА «Сярэдняя школа №6 г. Полацка» прайшла серыя заняткаў па тэме «Галасы мінулага: з гісторыі савецкай радыётэхнікі (1930-1980 гг.)». Сёння юныя палачане знаёмяцца з радыё ў асноўным праз спецыяльнае прыкладанне ў сваіх смартфонах або праз аўтамагнітолы. Таму на занятках адкрыццём для навучэнцаў стала тое, што ў аснове працы гэтых прылад ляжаць электрамагнітныя хвалі, выяўленыя яшчэ ў XIX ст. Асаблівую цікавасць выклікалі музейныя экспанаты, прадстаўленыя супрацоўнікамі Краязнаўчага музея. Некаторымі тыпамі радыёапаратуры, як адзначылі школьнікі, да гэтага часу карыстаюцца іх бабулі і дзядулі.

778