З гісторыі Полацкага калгасна-саўгаснага тэатра

У 1934 г. у СССР была прынята пастанова аб стварэнні тэатраў «новага тыпу» - калгасна-саўгасных. Разам з падрыхтоўкай і паказам спектакляў акцёры і рэжысёры такіх тэатраў выконвалі прапагандысцкую і культурна-выхаваўчую працу на вёсцы, а таксама выступалі ў жанры «малых формаў», створаных на аснове эпізодаў з сялянскага жыцця. Тэатрам вызначаўся і план - 260 спектакляў у год, якія яны праводзілі ў асноўным у раз'ездах. Выступаць непасрэдна па месцы свайго размяшчэння можна было толькі на працягу аднаго месяца. Жыллёва-бытавыя ўмовы на гастролях былі складанымі: узнікалі праблемы і з харчаваннем, і з начлегам. Аб тым, як ствараўся і працаваў калгасна-саўгасны тэатр у Полацку можна прачытаць тут.

832