Дзецям пра вайну

Краязнаўчы музей Полацка даўно і паспяхова супрацоўнічае з ДУА «Сярэдняя школа №1». На працягу мінулага года школьнікі знаёміліся з асноўнай экспазіцыяй музея і яго тэматычнымі выставамі, а таксама актыўна наведвалі музейна-педагагічныя заняткі. 26 сакавіка 2021 г. для навучэнцаў пачатковых класаў у чарговы раз быў праведзены занятак па тэме «Ганаровыя грамадзяне Полацка - удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны». Хлопчыкі і дзяўчынкі адкрывалі для сябе імёны Героя Савецкага Саюза С.А. Пашкевіча, урача-хірурга Г.М. Лебедзевай, пісьменніка А.А. Савіцкага, а таксама змаглі ўбачыць узнагароды ваеннага часу. Сумесная культурна-адукацыйная работа музея і школы дае свае вынікі: навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №1» не толькі пастаянныя ўдзельнікі навукова-практычных канферэнцый па краязнаўству, 

845