«Галасы мінулага» гучалі ў СШ №18

Супрацоўнікі Краязнаўчага музея Полацка працягваюць правядзенне заняткаў па тэме «Галасы мінулага: з гісторыі савецкай радыётэхнікі (1930-1980-я гг.)». Серыя такіх заняткаў прайшла ў ДУА «Сярэдняя школа №18 ім. Еўфрасінні Полацкай». Навучэнцы розных узроставых груп не толькі пазнаёміліся з гісторыяй развіцця радыёвяшчання ў нашай краіне, але і ў горадзе Полацку. Асаблівую цікавасць у хлопцаў і дзяўчат выклікалі музейныя экспанаты – радыёпрыёмнікі другой паловы XX ст.

871