Прайшоў першы занятак на выстаўцы «Прасы на ўсе лады»

Сёння на выставе «Прасы на ўсе лады» прайшлі першыя заняткі «Па тканаму мору плыве карабель». Школьнікі мелі магчымасць прасачыць эвалюцыю праса ад простага камня і драўлянага рубеля да сучаснай паравой сістэмы. Пры гэтым дзеці не толькі даведаліся шмат цікавага пра такі звыклы прадмет бытавой тэхнікі — напрыклад, для чаго выкарыстоўваліся алюміневыя прасы, і ці ёсць у праса душа, — але і паўтарылі правілы абыходжання з электрапрыборамі.

830