Аб наведванні спартыўнай выставы

У Краязнаўчым музеі Полацка працягвае працу выстава «Народжаныя перамагаць», прысвечаная 100-годдзю развіцця спорту ў горадзе. Полацкія спартсмены — неаднаразовыя прызёры першынстваў і чэмпіянатаў рознага ўзроўню, а таксама Паралімпійскіх гульняў. Сёння яны з'яўляюцца прыкладам для моладзі горада. У суботу зацікаўленымі ў знаёмстве са спартыўным жыццём Полацка аказаліся навучэнцы і педагогі ДУА «Сярэдняя школа №16 г. Полацка». Наведаўшы выставу, яны змаглі пазнаёміцца ​​з 20 відамі спорту ў нашым горадзе, убачыць некаторыя спартыўныя снарады і экіпіяванне спартоўцаў. Адкрыццём для хлопцаў і дзяўчат сталі імёны трэнераў, якія пракладвалі сваім выхаванцам шлях да спартыўных вяршыняў.

930