Аб мінулым радыётэхнікі

14-15 студзеня 2021 г. на базе ДУА «Сярэдняя школа №14 г. Полацка» супрацоўнікамі Краязнаўчага музея Полацка былі праведзены музейна-педагагічныя заняткі «Галасы мінулага: з гісторыі савецкай радыётэхнікі (1930-1980 гг.)». Навучэнцы старэйшых класаў пазнаёміліся з гісторыяй развіцця радыётэхнікі і даведаліся пра ролю радыё ў савецкім побыце. У ходзе заняткаў, навучэнцы праяўлялі жывую цікавасць да радыёапаратуры мінулага стагоддзя, уражаныя яе асаблівай канструкцыяй і эстэтыкай.

886