«Неяк раз пад Новы год...»

Ці ведаеце Вы, з якога мультыплікацыйнага фільма гэтая фраза? Правільна — «Падаў леташні снег». За савецкім часам мультфільмы любілі глядзець не толькі дзеці, але і дарослыя. Хлопчыкі і дзяўчаткі па іх вучыліся правілам паводзін, а дарослыя атрымлівалі зарад станоўчых эмоцый. Многія мультфільмы былі прысвечаны зіме і Навагоднім святам. Яны асабліва цікавілі малых, якія верылі ў цуды.

Краязнаўчы музей Полацка ў рамках анлайн-праекта «Навагодні калейдаскоп» прапануе сваім віртуальным наведвальнікам успомніць гэтыя мультфільмы, паглядзець іх тут, а затым прыняць удзел у гульні «Неяк раз пад Новы год ...»

911