Запрашаем на батлеечны спектакль "Цар Ірад"!

Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я запрашае ў гэтыя пераднавагоднія дні на батлеечны спектакль "Цар Ірад", дзе Дабро перамагае Зло. Вы пабачыце жорсткага Цара Ірада, паслухмянага Воіна, пакутную ад гора Рахіль, светлага Анёла і іншых персанажаў. Здзейсніце падарожжа ў свет гісторыі нараджэння Ісуса Хрыста і тых падзей, якія суправаджалі гэтую з'яву.

Адчуйце атмасферу калядных святаў!

938