Супрацоўніцтва Краязнаўчага музея Полацка і школы

Яшчэ ў лістападзе 2020 г. адміністрацыя школ горада і раёна атрымала Палажэнне аб правядзенні конкурсу краязнаўчых работ, да якога педагогі са сваімі навучэнцамі сталі актыўна рыхтавацца. Некалькі выкладчыкаў звярнуліся па дапамогу да супрацоўнікаў Краязнаўчага музея. Сумесна былі вызначаныя тэмы, намечаны планы іх распрацоўкі, прадастаўлена наяўная ў музеях інфармацыя, рэкамендавана навуковая літаратура. Настаўнік рускай мовы і літаратуры СШ № 16 г. Полацка А.А. Паўлючэнка спынілася на актуальнай і цікавай тэме дня - «Полацкія медыкі: Ганна Лебедзева». Пра лёс гэтай жанчыны малады педагог нічога не ведала. Аднак гэта яе не спыніла. Сярод першых мерапрыемстваў, якія былі арганізаваны ў рамках падрыхтоўкі краязнаўчай работы, стала сустрэча навучэнцаў з супрацоўнікамі Краязнаўчага музея на базе школы. Падчас заняткаў вялікае ўражанне на хлопчыкаў і дзяўчынак зрабілі асабістыя рэчы Г.М. Лебедзевай, якія перадала супрацоўнікам музея яе дачка М.У. Маркевіч. З задавальненнем 5-класнікі працавалі з тэматычнымі картамі і разглядалі старыя фатаграфіі. Пасля заканчэння сустрэчы музейныя супрацоўнікі яшчэ раз абмеркавалі з педагогам шэраг мерапрыемстваў, звязаных з напісаннем краязнаўчай работы.

921