Навагоднія падарункі

Напярэдадні галоўных зімовых святаў кожны заклапочаны пытаннямі: «Як стварыць у хаце асаблівую святочную атмасферу?», «Што падарыць блізкім і родным?».

У нас ёсць для вас добрая прапанова. За падарункамі можна пайсці ў ... музей. Дакладней, у сувенірную лаўку, што размяшчаецца ў адным будынку з Музеем беларускага кнігадрукавання. Тут вы знойдзеце сапраўды цікавыя варыянты падарункаў, а таксама рэчы, якія зоймуць пачэснае месца ў вашым святочным інтэр'еры.

Запрашаем наведаць сувенірную лаўку ў пятніцу (з 11.00 да 17.00), у суботу і нядзелю (з 10.00 да 17.00) па адрасе: вул. Ніжне-Пакроўская, 22.

939