«Я - шчаслівы чалавек!». Прысвячаецца Ганароваму грамадзяніну г. Полацка А.А. Савіцкаму

5 кастрычніка 2015 г. пайшоў з жыцця вядомы беларускі пісьменнік, Ганаровы грамадзянін горада Полацка, Алесь Ануфрыевіч Савіцкі. У сваіх апошніх інтэрв’ю ён казаў: «Я шчаслівы чалавек, я прайшоў праз усе нягоды і дажыў да тых дзён, калі магу бачыць сваіх праўнукаў і вабіць з імі вольны час на лецішчы. Я шчаслівы ў пісьменніцкім плане. Амаль усё, што я хацеў, я напісаў».
Алесь Савіцкі быў частым госцем у Полацку. Ён чэрпаў адсюль тую моц, якая рабіла яго творы чулымі, пранікнёнымі, праўдзівымі, а галоўнае - высокамастацкімі. Амаль у кожны свой прыезд ён заходзіў у сваю родную школу, у полацкія музеі і заўсёды з падарункам, сваёй чарговай кнігай. У фондах НПГКМЗ сёння захоўваецца больш за 20 кніг з дароўнымі надпісамі, самы ранні з якіх зроблены яшчэ 50 год таму, у далёкім 1967 г. Шмат цікавага пра Алеся Ануфрыевіча можна даведацца і завітаўшы ў Краязнаўчы музей на выставу «Ганаровыя грамадзяне горада Полацка».
Загадчык Краязнаўчага музея Ірына Воднева сумесна с палачаніным Алегам Карэйшам знялі відэафільм, прысвечаны знакамітаму земляку. Пазнаёміцца з ім можна тут.

1115