Знаёмства з радыётэхнікай

Краязнаўчы музей Полацка прапануе музейна-педагагічныя заняткі для навучэнцаў школ і каледжаў на аснове выставы «Галасы мінулага: з гісторыі савецкай радыётэхнікі (1930-1980 гг.)». У суботу адзін з такіх заняткаў прайшоў ва УА «Полацкая дзяржаўная гімназія №2». Юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з асноўнымі этапамі і асаблівасцямі стварэння савецкіх радыёпрыёмнікаў, а таксама змаглі ўбачыць найбольш цікавыя экзэмпляры радыёапаратуры, якія знаходзяцца ў фондах НПГКМЗ.

1001