"Няма нічога даражэй, чым мір і спакой"

1 верасня 2020 г. навучэнцы Полацкага кадэцкага вучылішча завіталі ў Краязнаўчы музей на тэматычную экскурсію. Першы навучальны дзень быў даволі насычаны: урачыстая лінейка, адкрыты ўрок каля будынкаў былога езуіцкага калегіума, дзе сёння размешчаны Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, а таксама знаёмства з экспазіцыяй старэйшага музея горада. Падчас сустрэчы 8-класнікі ўважліва слухалі аповед навуковага супрацоўніка, глядзелі відэафільм пра Ганаровых грамадзян горада Полацка, вялі адкрыты дыялог як пра падзеі мінулых гадоў, так і пра жыццё ў нашы дні. Спадзяемся, што супрацоўніцтва музея з навучэнцамі кадэцкага вучылішча працягнецца.

1041