"Да апошняй мяжы мы назаўжды палачане". Прысвячаецца Ганароваму грамадзяніну г. Полацка Навуму Гальпяровічу

Кажуць у полацкай зямлі ёсць свая адметнасць, свае нябачныя ніці, якія злучаюць палачан з месцам іх нараджэння назаўсёды. Той, хто не супрацівіцца і жыве з гэтым, становіцца шчасліўцам па жыцці. На сабе адчуў моц гэтай сувязі і беларускі паэт, празаік, публіцыст Навум Якаўлевіч Гальпяровіч. Полацк для яго – не толькі выток жыцця, калыска натхнення, але і адпраўная станцыя на вялікім жыццёвым шляху да людзей.
Фільм-партрэт "ДА АПОШНЯЙ МЯЖЫ МЫ НАЗАЎЖДЫ ПАЛАЧАНЕ", падрыхтаваны І.П. Водневай і А.Л.Карэйшам, распавядае пра галоўныя моманты з жыцця Н.Я. Гальпяровіча, яго заняткі ў нашы дні, яго творчасць, якая мацуецца роднай полацкай зямлёй.

1272