Адраджэнне памяці — абуджэнне душы

Штогод у Полацку 5 чэрвеня адзначаецца як дзень памяці Еўфрасінні Полацкай – нябеснай заступніцы Беларусі. Для ўдзелу ў хрэсным ходзе з выпадку свята ў горад прыязджаюць сотні паломнікаў. А ўсяго некалькі дзесяцігоддзяў назад веруючыя і думаць аб гэтым не маглі.
Адраджэнню духоўнасці на Полаччыне спрыяла дзейнасць Патрыяршага
экзарха ўсея Беларусі Філарэта. Яго знаёмства з Беларуссю адбылося ў 1978 г., пасля прызначэння на пасаду Мітрапаліта Мінскага і Беларускага з адначасовым выкананнем абавязкаў Патрыяршага экзарха Заходняй Еўропы. Мітрапаліт Мінскі і Беларускі Філарэт у Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры. Полацк. 1980-гг.У Беларусі ў той час дзейнічалі адна праваслаўная епархія і адзін манастыр — у Жыровічах. У Полацку дзеючай была толькі Спаса-Праабражэнская царква, у якой захоўваліся мошчы Еўфрасінні Полацкай. Мітрапаліт Філарэт прыкладваў вялікія намаганні для адраджэння цэркваў і манастыроў на тэрыторыі Беларусі, аднак ва ўмовах панавання савецкай ідэалогіі гэта было амаль невыканальнай задачай. Восенню 1989 г., стаўшы Мітрапалітам Мінскім і Гродзенскім, Патрыяршым экзархам ўсея Беларусі, Філарэт ініцыяваў адраджэнне ў Полацку Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, апусцеўшага яшчэ ў 1961 г. За кароткі час быў адноўлены Крыжаўзвіжанскі сабор, рэканструявана манастырская звонніца. Летам 1990 г. у манастыры з’явіліся першыя манахіні. Пазней пачалася работа па ўзнаўленню Еўфрасіннеўскага крыжа - шэдэўра ювелірнага мастацтва XII ст., згубленага падчас Вялікай Айчыннай вайны. У 1994 г. Мітрапаліт цяпер ужо Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы экзарх ўсея Беларусі Філарэт наведаў Іерусалім, адкуль прывёз часцінкі хрысціянскіх святыняў для Еўфрасіннеўскага крыжа. У верасні 1997 г. копію крыжа прывезлі ў Полацк і асвяцілі. Праз тры гады ў Полацку быў адкрыты помнік Еўфрасінні Полацкай, у асвячэнні якога ўдзельнічаў Патрыяршы экзарх ўсея Беларусі Філарэт. У 2006 г. па ўзору, захаваўшамуся на фотаздымках мінулага стагоддзя, была адноўлена срэбная рака для мошчаў Еўфрасінні Полацкай. Асвячэнне яе ў 2007 г. таксама правёў сам Патрыяршы экзарх усея Беларусі Філарэт у прысутнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі, шматлікага духавенства і паломнікаў. Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы экзарх усея Беларусі Філарэт каля мошчаў Еўфрасінні Полацкай. Полацк. 1992 г.У 2010 г. кіраўнік экзархата перадаў Спаса-Еўфрасіннеўскаму манастыру спісак Эфескага абраза Божай Маці XVI ст.Прывітальнае слова Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага экзарха ўсея Беларусі Філарэта з нагоды святкавання дня памяці Еўфрасінні Полацкай. Полацк. 2013 г.
Сёння Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр – цэнтр духоўнасці і рэлігійнай культуры. За заслугі перад нашым горадам Патрыяшаму экзарху ўсея Беларусі Філарэту прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Полацка». У экспазіцыі Краязнаўчага музея прадстаўлены матэрыялы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю гэтага выдатнага чалавека. Сярод іх — фотаальбом «Дивная симфония», выдадзены Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыром і прысвечаны кіраўніку экзархата.
Патрыяршы экзарх усея Беларусі Філарэт у Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры. Полацк. 2013 г.2020 г. - юбілейны ў жыцці цяпер ужо Ганаровага Патрыяшага экзарха ўсея Беларусі Філарэта. Яго дзейнасць па вяртанню памяці Еўфрасінні Полацкай і адраджэнню найстарэйшага на тэрыторыі нашай краіны, манастыра - адна з найбольш яскравых старонак у найноўшай гісторыі Беларускай праваслаўнай царквы.

1179