Праз гульню да ведаў

Усё большую папулярнасць сярод моладзі набываюць новыя формы інтэлектуальнай дзейнасці — квэсты і квізы. Сёння пляцоўкай для іх правядзення стаў і Краязнаўчы музей Полацка. Навуковымі супрацоўнікамі падрыхтавана некалькі інтэлектуальных гульняў для дзяцей рознага ўзросту, дзе кожны з удзельнікаў можа атрымаць цікавую інфармацыю аб унікальных экспанатах, праверыць сябе на логіку і кемлівасць, а галоўнае - правесці час з карысцю ў прыемных дружалюбных абставінах. На восеньскіх канікулах зборная каманда студэнтаў вну, навучэнцаў каледжаў і гімназіі № 2 г. Полацка стала ўдзельнікам квэста «Музейны арсенал». Вырашаючы задачы па ваеннай гісторыі нашага горада, юнакі і дзяўчаты прадэманстравалі не только глыбокія веды, але і ўменне працаваць з музейным прадметам. Пасля завяршэння гульні ўдзельнікі былі ўзнагароджаны граматамі і памятнымі каляндарыкамі.

691